Вы тут

Галоўчанка распавёў пра сітуацыю ў эканоміцы


 Беларуская эканоміка адчувае сябе цалкам упэўнена. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Я далажыў Прэзідэнту, што мы практычна ўсе паказчыкі не проста выконваем, а перавыконваем. Але тут самае галоўнае - не адпачываць на лаўрах, а бачыць усе тэндэнцыі наперадзе. Таму задача - каб мы па выніках года не дапусцілі прасадкі. Зараз паўгоддзе заканчваецца. Я ўпэўнены, што яго мы скончым добра», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, цяпер самае галоўнае — сабраць і захаваць ураджай па максімуму, пакуль надвор’е спрыяе. «Але і па ўсіх астатніх напрамках не дапусціць прасадкі, тады і вынікі года будуць, Я думаю, цалкам удалымі», — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр таксама заўважыў, што глядзіць на дасягнутыя вынікі крытычна. Ён лічыць, што трэба зыходзіць у планаванні з горшых варыянтаў, каб не самазаспакойвацца. «Таму я заўсёды падыходжу крытычна да ацэнкі ўсіх вынікаў. Але Прэзідэнт робіць гэта значна больш жорстка, таму заўсёды трымае ў тонусе», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.