Вы тут

Вальфовіч: Абстаноўка вакол Беларусі неспакойная, адпаведныя крокі робім


Абстаноўка вакол Беларусі неспакойная, у сувязі з гэтым робяцца адпаведныя крокі. Пра гэта распавёў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Вядома, крокі, якія, на жаль, прадпрымае калектыўны Захад на чале са Злучанымі Штатамі, яны не супакойваюць, працягваюць трымаць нас у напружаным стане. Таму комплекс мер, які мы прымаем па пытаннях ваеннай бяспекі, комплекс мер стратэгічнага стрымлівання перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне міру і абарону нашых нацыянальных інтарэсаў», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, абстаноўка неспакойная, але «нейкіх крытычных момантаў, падыходаў прама да чырвонай рысы і лініі» сёння няма. Зрэшты, адпаведныя прэвентыўныя крокі беларускім бокам робяцца.

Дзяржсакратар Савета Бяспекі таксама пракаментаваў інцыдэнты на беларуска-польскай граніцы. Ён падкрэсліў, што да ўсіх інцыдэнтаў трэба падыходзіць узважана, абгрунтавана і з халоднай галавой. «Беларускі бок ніякіх крокаў не робіць (каб падштурхоўваць мігрантаў наносіць нейкую шкоду польскаму боку. — Заўвага БелТА). Мы ахоўваем сваю граніцу. Але мігранты ёсць і ідуць, іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэленыя на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна распавядае», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго, мігрантаў не больш, чым калі-небудзь. «Нагнятанне абстаноўкі з боку Польшчы, з боку прыбалтыйскіх дзяржаў, вядома, кажа аб іх недальнабачнай палітыцы», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.