Вы тут

ДАІ: Флікер зніжае рызыку наезду на пешахода на 65%


Флікер зніжае рызыку наезду на пешахода на 65%. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Святлоадбівальныя элементы павышаюць бачнасць пешаходаў на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам. «Пры руху з блізкім святлом фар кіроўца аўтамабіля здольны ўбачыць пешахода на дарозе на адлегласці 25-50 м. Калі пешаход прымяняе святловяртальнік, то гэта адлегласць павялічваецца да 150-200 м», — распавялі праваахоўнікі

Пры руху аўтамабіля з далёкім святлом фар дыстанцыя, на якой пешаход становіцца бачны, з ужываннем святлоадбівальнікаў павялічваецца з 100 м да 350 м. Гэта дае кіроўцу 15-25 секунд для прыняцця рашэння.

«Выбіраць трэба толькі якасны флікер. Ён павінен быць белага або цытрынавага колеру і ў форме круга або палоскі. Іншыя афарбоўкі і мудрагелістыя формы менш эфектыўныя», — падкрэслілі ў ДАІ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.