Вы тут

Марзалюк выказаў меркаванне пра масіраваныя атакі на ВАВ


У праекце БелТА «Краіна гаворыць» на тэму «80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк выказаў меркаванне аб тым, што самы кансалідуючы элемент гістарычнай памяці — Вялікая Айчынная вайна, а таксама патлумачыў, якія спробы масіраваных нападаў здзяйсняюцца, каб яго разбурыць.


Фота БелТА

«Калі казаць канкрэтна пра Савецкі Саюз, былую постсавецкую прастору, самы кансалідуючы элемент памяці гістарычнай — гэта не нейкія далёкія завоблачныя часы. Тым больш, што тады, сапраўды, абсалютна розныя гістарычныя былі эпохі. А менавіта Вялікая Айчынная вайна стала найважнейшым сувязным звяном усіх народаў Саюза Савецкага. Усе бралі ўдзел», — сказаў Ігар Марзалюк.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў дадаў: «Як толькі мы бачым адыход ад традыцыі, як толькі мы бачым перамогу так званых канцэптаў адкрытага грамадства Попера і Сораса, мы адразу ж бачым масіраваную атаку на Другую сусветную вайну. Раптам знікаюць з дыскурсу нацыянальныя героі, якія, здавалася, будуць заўсёды, прымяншаюцца, альбо наогул выводзяцца за рамкі факты ўдзелу абсалютнай большасці грамадзян той ці іншай постсавецкай краіны на правільным баку ў гэтай вайне. Гэта ўсё робіцца толькі для аднаго – для дэмантажу агульнай памяці,і выбудоўвання, у першую чаргу, антырасійскага і антысавецкага парадку».

Ігар Марзалюк адзначыў, што гэта дапаўняецца яшчэ адным чытаннем паняцця «нацызм». «Бо быць нацыстам не надта зручна, прыемна, калі ты наўпрост пастуліруеш, што ты фашыст або нацыст, гэта неяк не камільфо, у тым ліку і ў Еўрасаюзе. Таму ствараюцца канцэпты, якія я называю крыпта-нацысцкімі, — сказаў доктар гістарычных навук. — Сэнс у тым, што быццам бы мы супраць нацызму, і супраць сталінізму, але мы паміж молатам і кавадлам былі. І людзі, якія пайшлі служыць Гітлеру, нібыта былі засланыя казачкі, якія любілі свой народ больш, чым якія пайшлі ў партызанскія атрады, падполле. Насамрэч вось яны — „сапраўдныя героі за нацыянальную незалежнасць“. Такім чынам выстройваюцца гэтыя канцэпты».

У масіраванай атацы на Другую сусветную вайну, па словах доктара гістарычных навук, выкарыстоўваюцца міфы, дзе гіпербалізуецца роля саюзнікаў і прымяншаецца роля Савецкага Саюза, калектыўных подзвігаў: «Нібыта ЗША і Брытанія атрымалі асноўныя перамогі ў гады Другой сусветнай вайны. Хоць ні адзін сур’ёзны гісторык, у тым ліку англасаксонскі, амерыканскі ніколі падобных рэчаў казаць не будзе, таму што гэта поўная ахінея».

«А для таго, каб зразумець, як успрымалі Савецкі Саюз, яго ролю і ролю Усходняга фронту, дастаткова проста пагартаць падшыўкі тоўстых англасаксонскіх, амерыканскіх часопісаў 1942-1945 года, паглядзець дакументальныя фільмы, якія здымаліся ў Штатах, у тым ліку і пра Сталіна. Ёсць такія шэдэўральныя рэчы, якія проста ўносяць кагнітыўны дысананс у свядомасць тых, хто прывык ужо да новых міфалагемаў, апрабаваных у 90-х і якія атрымалі далейшае развіццё ў цяперашнім свеце, — сказаў Ігар Марзалюк. — Гэта ўсё звязана толькі з адным. Любы новы гістарычны парадак заўсёды звязаны са стварэннем новай ідэнтычнасці ў сучаснасці. І калі факты супярэчаць таму, што ўлада робіць, тым горш для гэтых фактаў. Нейкія факты проста сыдуць у бок, нешта будзе сфальсіфікавана, нейкія акцэнты будуць расстаўленыя па-іншаму».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.