Вы тут

На пляжы ў Гомелі выратавалі 8-гадовую дзяўчынку


У Гомелі на пляжы «Валатоўскай» выратавалі 8-гадовую дзяўчынку, паведамляе БелТА.


Фота АСВОД

Інцыдэнт адбыўся 21 чэрвеня ў 17.00. Ратавальнікі АСВОДа своечасова ўбачылі, што дзіця пачало тануць і выцягнулі яго на бераг. Правядзенне рэанімацыйных мерапрыемстваў не спатрэбілася. Дзяўчынку агледзеў медработнік выратавальнага паста, пасля чаго яна была перададзена брыгадзе хуткай дапамогі і дастаўлена ў бальніцу.

Ратавальнікі заклікаюць бацькоў не адпраўляць дзяцей да вадаёмаў адных або пад наглядам старэйшых непаўналетніх дзяцей. Старэйшае дзіця, якім бы дарослым і самастойным яно ні здавалася, усё ж такі яшчэ дзіця. Не перакладайце на яго адказнасць за бяспеку іншага дзіцяці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.