Вы тут

З пачатку года больш за 103 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз


З пачатку 2024 года больш за 103 тыс.жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.


Фота БелТА

З 1 студзеня бягучага года бязвізавым скарыстаўся 103 441 замежнікаў з Еўрасаюза: 46 346 грамадзян Літвы, 26 694 грамадзяніна і 7 875 неграмадзян Латвіі, а таксама 22 526 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прайшлі 904 047 замежнікаў: 541 557 грамадзян Літвы, 211 495 грамадзян і 63 990 неграмадзян Латвіі, а таксама 87 005 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.