Вы тут

У Севастопалі ўвялі рэжым НС пасля ракетнай атакі


У Севастопалі пасля атакі Узброеных Сіл Украіны (УСУ), якая адбылася напярэдадні, уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота кіраўніцтва Севастопаля

Ва ўказе губернатара горада Міхаіла Разважаева гаворыцца, што рэжым НС на тэрыторыі Севастопаля ўводзіцца «да асаблівага распараджэння», абстаноўка, якая склалася ў населеным пункце, прызнана «надзвычайнай сітуацыяй рэгіянальнага характару».

Таксама ў дакуменце ўказваецца, што рэжым НС уводзіцца з-за сітуацыі, «якая ўзнікла з прычыны абстрэлаў з боку ўзброеных фарміраванняў Украіны і пры спыненні названых дзеянняў правамернымі дзеяннямі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі».

Раней паведамлялася, што 23 чэрвеня УСУ нанеслі па Севастопалі ўдар пяццю ракетамі ATACMS з касетнымі баявымі часткамі. Чатыры ракеты былі перахопленыя, адна ў выніку ўздзеяння СПА падарваная ў паветры. Паводле апошніх звестак, загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Траўмы атрымаў 151 чалавек. Шпіталізаваныя 82 пацярпелых, уключаючы 27 дзяцей. Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта РФ распачала крымінальную справу паводле артыкула «тэрарыстычны акт».

У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што палётныя заданні для ракет ATACMS ўводзяцца амерыканскімі спецыялістамі на падставе ўласных дадзеных спадарожнікавай разведкі Злучаных Штатаў Амерыкі. Такім чынам, на думку Мінабароны РФ, адказнасць за ракетны ўдар па мірных жыхарам Севастопаля нясе перш за ўсё Вашынгтон, які паставіў дадзеную зброю, а таксама ўлады Украіны, з тэрыторыі якой гэты ўдар быў нанесены.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.