Вы тут

Лапіцкі расказаў аб праграме «Славянскага базару ў Віцебску»


Праграма «Славянскага базару ў Віцебску» разлічана на ўсе ўзроставыя катэгорыі, паведаміў журналістам дырэктар фестывалю, генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Калі гаварыць аб праграме фестывалю, то на сённяшні дзень яна ўжо сфарміравана. У ёй ёсць праекты зусім для рознай узроставай катэгорыі, пачынаючы ад 4 гадоў і заканчваючы бясконцасцю. Мы называем XXXIII фестываль — фестываль бясконцай творчасці, бясконцай любові да творчасці. Калі накласці дзве тройкі, то атрымліваецца васьмёрка — знак бясконцасці», — сказаў Глеб Лапіцкі.

Гаворачы аб праектах Саюзнай дзяржавы, дырэктар фестывалю адзначыў, што сёлета яны беспрэцэдэнтныя. «З года ў год мы ідзём наперад пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу, урадаў Саюзнай дзяржавы. І гэта сапраўды паказвае праграма, — адзначыў дырэктар фестывалю. — У гэтым годзе праграма Дзён Саюзнай дзяржавы — гэта тры паўнацэнныя дні, якія адлюстроўваюць і стратэгічныя напрамкі нашай інтэграцыйнай дзейнасці, і культуру, і духоўную сувязь».

«На „Славянскім базары“ кожны можа для сябе выбраць або сур’ёзныя мерапрыемствы, або забаўляльныя, або дзіцячыя, або юнацкія. На адкрытым паветры і ў закрытых залах, тэатральныя і філарманічныя праграмы. Усё гэта „Славянскі базар“. Я вас на яго шчыра запрашаю», — дапоўніў Глеб Лапіцкі.

У гэтым годзе «Славянскі базар» пройдзе з 9 па 15 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.