Вы тут

Кітайская шматразовая ракета паспяхова завяршыла першы выпрабавальны палёт


Кітайская шматразовая ракета-носьбіт паспяхова завяршыла 10-кіламетровы выпрабавальны палёт з вертыкальным узлётам і пасадкай на касмадроме Цзюцюань у правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Сіньхуа».


Гэта быў найбуйнейшы ў краіне палётны тэст шматразовай ракеты-носьбіта з вертыкальным узлётам і пасадкай, а таксама першае прымяненне самастойна распрацаванага Кітаем рухавіка з глыбокім рэгуляваннем цягі, які працуе на сумесі вадкага кіслароду і метану, пры палёце з вяртаннем на адлегласць 10 км.

Ракета-носьбіт распрацавана Шанхайскай акадэміяй касмічных тэхналогій. Яна мае корпус дыяметрам 3,8 метра, абсталяваны трыма 70-тоннымі рухавікамі на вадкім кіслародзе і метане, а таксама поўнапамернай буфернай сістэмай пасадкі. 

Ракета ажыццявіла мяккую вертыкальную пасадку ў фіксаванай кропцы, выканаўшы ўзлёт, набор вышыні і зніжэнне з рэгуляваннем цягі. У ходзе выпрабавання была поўнасцю праверана ракетная канфігурацыя вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, тэхналогія пасадачнага буфера вялікай грузападымальнасці, тэхналогія шматразовага рухавіка з магутнай рэгуляванай цягай, тэхналогія пасадкі з высокадакладнай навігацыяй і кіраваннем.

Цяперашняе выпрабаванне заклала тэхнічную аснову для першага палёту шматразовай ракеты-носьбіта дыяметрам 4 метры, які запланаваны на наступны год. Канфігурацыя вертыкальнага ўзлёту і пасадкі ўяўляе сабой удасканаленне першапачатковай формы ракеты, якое дазваляе зрабіць яе першую прыступку шматразовай. Гэта інавацыя заклікана павысіць эфектыўнасць ракет-носьбітаў і знізіць выдаткі на касмічныя палёты.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.