Вы тут

Госці з Расіі ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне


23 чэрвеня ў сувязі з 80-годдзем з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аперацыі «Баграціён», якая мела вырашальную ролю ў перамозе над гітлераўскай арміяй, адбыўся візіт дэлегацыі Расійскай Федэрацыі ў нашу краіну. 


— Наведваю Рэспубліку Беларусь не першы раз. Было некалькі прычын для таго, каб цяпер прыехаць. Першы-80 гадоў аперацыі «Баграціён». Наш суайчыннік Афанасій Белабародаў двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант. Ён камандаваў 43-й арміяй падчас аперацыі «Баграціён», якая вызваляла горад Віцебск у складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту. Мы шануем памяць ветэранаў. Наш прадзед быў пагранічнікам, пачаў вайну 22 чэрвеня 1941 года на савецка-румынскай мяжы ў складзе Кішынёўскага атрада, прайшоў усю вайну. На прыкладах нашых родных і блізкіх хачу сказаць, што вельмі важна шанаваць памяць сваіх продкаў, — пачаў свой аповяд Сяргей Тен дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ад Іркуцкай вобласці. — Другі-мы пабывалі ў Брэсцкай крэпасці на рэканструкцыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Для патрыятычнага выхавання дзяцей гэта вельмі важна.

Госці змаглі азнаёміцца са славутасцямі сталіцы, наведалі музеі і пагрузіліся ў гісторыю жыцця нашай краіны. 

— Шмат гадоў працую з героем афганскай вайны, лётчыкам ваенна-транспартнай авіяцыі Яўгенам Зеленавым. Ён з’яўляецца 14 Героем Расійскай Федэрацыі. Разам з ім займаемся арганізацыяй маладзежных патрыятычных экспедыцый. У гэтым годзе плануем правесці адну з іх на рацэ Халхін-Гол у Манголіі. Патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі вельмі важна займацца. Выдатна, што 3 ліпеня будзе праходзіць парад Перамогі, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і заканчэнню акупацыі Беларусі. Я ўпэўнены, што будуць паказаны высокі ўзровень арганізацыі і прысутнасць дэлегацыі з боку Расійскай Федэрацыі, — дапоўніў Сяргей Тен.

Па заканчэнні экскурсіі госці з Расіі ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да манумента на востраве Мужнасці і Смутку.

— 23 чэрвеня пачатак аперацыі «Баграціён», — расказвае старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Шокаў. — 80 гадоў таму чатыры фронты: тры беларускія і адзін Прыбалтыйскі, пачалі імклівы наступ па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў мы займаемся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі і падтрымліваем сувязь з нашымі афганцамі былых саюзных рэспублік. Напярэдадні знамянальных дат яны да нас прыязджаюць. Дэлегацыя, якая прыехала, літаральна за 5 дзён змагла наведаць Віцебскую вобласць, Брэсцкую крэпасць і горад-герой Мінск, дзе пабывалі ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, на востраве Мужнасці і Смутку, а таксама на Лініі Сталіна. Мы робім усё: выставы, зброю, ваенную вопратку, ствараем умовы і прыцягваем дзяцей Для таго, каб наша будучае пакаленне было гатова стаць на абарону сваёй краіны.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.