Вы тут

У Мінску плануюць абнавіць кантэйнеры для збору адходаў


У Мінску плануецца абнавіць кантэйнеры для збору адходаў. Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Спецкамунаўтатранс» Анатоль Жаўрыд, паведамляе БелТА.


Прадпрыемства абслугоўвае як шматкватэрны жылы фонд, так і індывідуальную жылую забудову ў шасці раёнах горада — больш за 14, 4 тыс.домаўладанняў. Для збору адходаў прадастаўлена амаль 36 тыс. кантэйнераў, з іх 22,9 тыс. — у прыватным сектары. «На абслугоўванні знаходзяцца звыш 3 тыс. металічных кантэйнераў, якія патрабуюць замены. У гэтым годзе плануецца абнаўленне кантэйнернага парку. Будзе набыта 500 пластыкавых кантэйнераў за кошт уласных сродкаў, 2,3 тыс. — за кошт сродкаў аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пакінутыя металічныя кантэйнеры разлічваем замяніць у 2025 годзе», — адзначыў Анатоль Жаўрыд.

Прадпрыемства працягне закупляць новую тэхніку. На кантролі стан кантэйнерных пляцовак, ужо сфарміраваны брыгады па іх рамонце.

Анатоль Жаўрыд расказаў, што камунальныя службы горада ўнеслі прапановы па змяненні заканадаўства ў сферы абыходжання з адходамі, у тым ліку па распрацоўцы і зацвярджэнні агульнарэспубліканскіх дыферэнцыраваных нарматываў стварэння ЦКА для юрыдычных асоб і ІП у залежнасці ад эканамічнай дзейнасці. Таксама прапануецца пераход на двухкантэйнерную сістэму збору адходаў (адзін кантэйнер — для ЦКА, якія не падлягаюць далейшаму выкарыстанню, другі — для змешаных другасных матэрыяльных рэсурсаў, прызначаных для сартавання). Яшчэ адна прапанова — уладкаванне кантэйнерных пляцовак для збору ЦКА ў жыллёвым фондзе, які будуецца на выездзе з квартала жылой забудовы або з груп жылых дамоў, што дазволіць скараціць колькасць ДТЗ з удзелам спецтэхнікі.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў падрыхтаваць план мерапрыемстваў па працы з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, удасканаленні сістэмы збору ЦКА. «Схема павінна быць выразная і зразумелая. Патрэбен комплексны дакумент, які вызначыць перспектыву развіцця. Гэта не менш важны кірунак, чым цепла -, электра — і водазабеспячэнне, і патрабуе сістэмнай працы», — адзначыў Уладзімір Кухараў.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.