Вы тут

Бяспека — пад пільным кантролем


На мінулым тыдні Віцебск наведаў часова выконваючы абавязкі па пасадзе міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка. Мэтай візіту генерал-маёра ў горад на Дзвіне стала праверка арганізацыі мер бяспекі жыхароў і гасцей паўночнага рэгіёна падчас правядзення ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама прайшла рабочая нарада, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх службаў, дзяржаўных структур, органаў унутраных спраў Віцебскай вобласці, задзейнічаных у падрыхтоўцы і правядзенні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Былі разгледжаны асноўныя пытанні і самыя важныя моманты, звязаныя з падрыхтоўкай і расстаноўкай асабовага складу МУС на аб’ектах наведвання і правядзення форуму.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню парадку сустрэчы, перамяшчэння і ўдзелу ў форуме ахоўных асоб. Юрый Назаранка адзначыў, што Савет Рэспублікі надае вялікую ўвагу гэтаму знакаваму для дзвюх краін мерапрыемству. «Хачу запэўніць, што нашы структуры цалкам гатовыя да забеспячэння бяспекі форуму. Падчас яго правядзення мы будзем працаваць у кругласутачным рэжыме, таксама будзе арганізавана работа аператыўна-сітуацыйнага штаба. У дадзены момант адладжана ўзаемадзеянне паміж усімі службамі і праведзены ўсе неабходныя трэніроўкі. У забеспячэнні бяспекі форуму будуць задзейнічаны падраздзяленні ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, зводны атрад супрацоўнікаў з іншых рэгіёнаў і сфарміраваны рэзервы, таму ўсе госці і ўдзельнікі могуць быць спакойныя», — падкрэсліў генерал-маёр.

Другой часткай нарады стала адпрацоўка дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі і адказных служб пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый у Летнім амфітэатры і яго культурна-спартыўным комплексе. Акрамя рэагавання на так званае выбуховае прыстасаванне, абясшкоджвання тэрарыста, адной з новых задач сумесных вучэнняў стала нейтралізацыя дрона, які скінуў прадмет, падобны на выбухоўку. Па легендзе самаробнае выбуховае прыстасаванне выклікала пажар, які аператыўна ліквідавалі ратавальнікі.

Падводзячы вынікі гатоўнасці органаў унутраных спраў да Форуму рэгіёнаў, Юрый Назаранка падкрэсліў, што супрацоўнікі міліцыі і служб падрыхтаваны на самым высокім узроўні, і назваў вучэнні генеральнай рэпетыцыяй да «Славянскага базару», падчас якога забяспечваць грамадскую бяспеку будуць таксама ў кругласутачным рэжыме. «Мы гатовыя да правядзення гэтай падзеі. Для забеспячэння бяспекі гасцей і ўдзельнікаў Форуму задзейнічана неабходная колькасць сіл і сродкаў, уключаючы супрацоўнікаў сапёрна-піратэхнічнай і кіналагічнай службаў, групы хуткага рэагавання атрада асаблівага прызначэння і разлікаў процідзеяння беспілотным лятальным апаратам. зводны атрад з іншых рэгіёнаў. Арганізавана ўзаемадзеянне з усімі службамі, праведзены неабходныя трэніроўкі. У цэлым увесь асабовы склад гатовы да выканання задач», — заключыў Юрый Генадзьевіч. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.