Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў па выніках перагавораў у Мінску падпісалі сумесную заяву аб асноўных задачах знешнепалітычнага вымярэння саюзнай інтэграцыі, перадае БелТА.
У заяве міністры перш за ўсё высока ацанілі вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь — першую з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пасля абрання і ўступлення на пасаду.
«Чарговы раз прадэманстравана непахіснасць братэрскай дружбы беларускага і расійскага народаў, надзейнае саюзніцтва і сапраўды стратэгічнае партнёрства», — гаворыцца ў дакуменце.
Знешнепалітычныя ведамствы маюць намер і далей прыкладаць максімум намаганняў па суправаджэнні дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў дамоўленасцей.
«Нашы краіны ўпэўнена ідуць па канструктыўным шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, і ў няпростых сучасных умовах дасягнуты прынцыпова новы ўзровень беларуска-расійскай інтэграцыі, — адзначаецца ў заяве. — Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі і далей будуць забяспечваць усебаковую знешнепалітычную падтрымку саюзнай інтэграцыі і ўмацаванне пазіцый Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне».
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.