Вы тут

ЕЭК вызначыла шэраг тавараў, якія забаронена адпраўляць па пошце


3 ліпеня ўступае ў сілу рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ад 28 мая № 62 «Аб пераліку тавараў, якія не падлягаюць перасылцы ў міжнародных паштовых адпраўленнях». Рашэннем вызначаны шэраг тавараў, перасылка якіх у міжнародных паштовых адпраўленнях забароненая, паведамляе БелТА са спасылкай на ЕЭК.


Забарона на перасылку тавараў распаўсюджваецца як на фізічныя, так і на юрыдычныя асобы. Да тавараў, на якія распаўсюджваецца забарона, адносяцца: алкагольная прадукцыя, піва, этылавы спірт; тытунёвыя вырабы, курыльныя сумесі, бестабачные курыльныя вырабы і прадукцыя, якая ўтрымлівае нікацін; выбуховыя рэчывы і прылады, феерверкі; зброя (яе часткі), патроны (іх часткі), канструктыўна падобныя да зброі вырабы; азонаразбуральныя рэчывы, небяспечныя адходы, атрутныя рэчывы; прыродныя алмазы, каштоўныя камяні і металы; наркотыкі, псіхатропы і прэкурсоры.

З поўным пералікам тавараў, забароненых да перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях, можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мытныя органы таксама просяць улічваць гэтую інфармацыю пры здзяйсненні пакупак на інтэрнэт-пляцоўках трэціх краін і выбары спосабу іх дастаўкі пакупніку.

Прэв’ю: pexels.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.