Вы тут

Расійскія пошукавікі перадалі ў Магілёў астанкі героя


Цырымонія перадачы адбылася ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары ў Маскве.


Устаноўлена імя чырвонаармейца Сямёна Халадцова, ураджэнца вёскі Дабросневічы Магілёўскага раёна, які загінуў пад Смаленскам.

— Астанкі салдата былі падняты пошукавікамі «Баявое братэрства» ў Сафонаўскім раёне, побач быў знойдзены самаробны медальён з укладышам на яго імя, — паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова, якая ў складзе дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці прысутнічала на цырымоніі. —Побач з астанкамі ляжала напалову сатлелае партманэ, у якім знаходзіліся кішэнны гадзіннік, аловак, якім быў запоўнены медальён, рубель 1924 года, лямпачка ад ліхтарыка, люстэрка, пакет з-пад таблетак, абеззаражвальнік вады. Расійскія пошукавікі знайшлі ў Беларусі родных чырвонаармейца.

Унучатая пляменніца чырвонаармейца Анастасія Ефрэмава, якая разам з сынам Аляксандрам прысутнічала на перадачы астанкаў, удакладніла, што пахаваюць сваяка каля яго бацькоў і сясцёр на вясковых могілках.

У гэты ж дзень была ўшанаваная памяць яшчэ пецярых чырвонаармейцаў, якія былі знойдзены падчас пошукавых работ. Па традыцыі ўсіх герояў узнагародзілі пасмяротнымі медалямі «Ступіўшыя ў неўміручасць».

У складзе дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці на цырымоніі ў Маскве прысутнічала таксама член пошукавага атрада «Памяць», намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманавіцкай сярэдняй школы Таццяна Голахава.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Магілёўскага райвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.