Вы тут

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 25 чэрвеня даражэе яшчэ на адну капейку


Узровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіны і дызельнае паліва з 25 чэрвеня 2024 года павялічваецца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў «Белнафтахіме».


Так, кошт аўтамабільнага бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,32,
АІ-95-К5 Еўра – Br 2,42,
АІ-98-К5 Еўра – Br 2,64.
Літр дызельнага паліва абыйдзецца ў Br2, 42.

У Беларусі будуць паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва, як паведамлялася раней.

«З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне коштаў, і больш за год кошты паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час выдаткі на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года гатунак нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за барэль, то сёння ён перавысіў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва», — адзначаў 20 траўня старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Прэв’ю: Белнафтахім.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.