Вы тут

Пасрэдніцкая фірма ў Мінску перапрадавала будматэрыялы па завышаных цэнах


У Мінску прыцягнутая да адказнасці пасрэдніцкая фірма, якая перапрадавала па завышаных цэнах будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта паведамілі ў КДК.


Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ўстаноўлена, што сталічная пасрэдніцкая кампанія прадавала сельгасарганізацыі Салігорскага раёна па завышаных цэнах бетонныя блокі, якія затым выкарыстоўваліся для будаўніцтва малочна-таварнага комплексу. Будматэрыялы пасярэднік набываў у вытворцы і перапрадаваў з ужываннем аптовых надбавак, завышаных больш як у два разы, за памер, прадугледжаны заканадаўствам.

Нядобрасумленны прадавец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзяржкантролеры звяртаюць увагу суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць і рэалізацыю тавараў, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве аб’ектаў, на неабходнасць безумоўнага захавання парадку фарміравання цэн на такія тавары (устаноўлены Пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2023 года № 125). Адказнасць за парушэнне гэтага парадку прадугледжвае штраф у двухразовым памеры розніцы паміж выручкай ад рэалізацыі такіх тавараў і разліковай велічынёй выручкі ад іх рэалізацыі па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам.

Прэв’ю: КДК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.