Вы тут

Надвор'е: Накрые хваля спякоты


На гэтым тыдні ноччу будзе дастаткова цёпла, а днём і зусім горача, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны ноччу слабы, днём слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10 да 16 градусаў, максімальная днём будзе ад 22 да 27 градусаў. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.

Далей чакаецца амаль аднатыпнае надвор’е, бо яго 26–27 чэрвеня прадоўжыць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. У сераду пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 9 градусаў да 15 цяпла, удзень — ад 22 да 29 градусаў.

У чацвер будзе абсалютна суха. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 10 цяпла да 15 градусаў, а днём будзе 24–29 градусаў.

І далей кантроль над надвор’ем у Беларусі возьме выключна вобласць павышанага атмасфернага ціску. У выніку жыхарам краіны гарантавана мала аблокаў і шмат сонца. Тэмпературны фон пачне павышацца ўжо як у ліпені. У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы перасягне праз дзясятку і складзе 12–17 градусаў, удзень — 26–31 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у выхадныя награванне абяцае яшчэ ўзмацніцца, пры гэтым без кароткачасовых навальнічных дажджоў не абыдзецца. У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў заходніх і паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13–19 градусаў, удзень — 27–33 цяпла.

У нядзелю месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Але гэта не адменіць душнага сезона пад назвай «трапічныя ночы», калі ў цёмны час сутак будзе 20 цяпла. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13–20 градусаў, удзень — 25–32.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.