Вы тут

Аляксандр Алекса: Памяць пра нашых продкаў, звычаі, традыцыі сталі часткай нашай культуры


Сёлета Магілёўскі раён разам з важнай для ўсёй краіны датай — 80 годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адзначае і свой 100-гадовы юбілей са дня ўтварэння. Тут шмат чаго робіцца для таго, каб ён стаў больш утульным і камфортным для жыцця.


— У гэтым годзе мы ўводзім 63963 квадратных метраў жылой плошчы, ў аграгарадку Палыкавічы адкрываем новы дзіцячы садок на 95 месцаў, — адзначае намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса. — Будуем 5 новых малочна-таварных комплексы і адзін рэканструюем. Капітальна рамантуюцца 7 устаноў адукацыі, у тым ліку дзве па лініі МНС. Уводзім дзіцячыя пляцоўкі, плануецца запуск 6 станцый абезжалезвання, рамантуюцца дарогі. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні якасці жыцця жыхароў раёна.

Нядаўна ў агагарадку Усход Магілёўскага раёна адбыўся прыгожы фэст — «Гарбата па-сваякоўскі», на якую арганізатары запрасілі ў тым ліку і замежных гасцей. Звычайна на такіх вось мерапрыемствах і завязваюцца карысныя міжрэгіянальныя, а то і міжнародныя стасункі.

— Фестываль дарыць не толькі радасць ад сустрэчы з блізкімі і роднымі, але і дазваляе датыкнуцца да старадаўніх ведаў, вопыту пакаленняў, чалавецтву ў цэлым, — кажа Аляксандр Алекса. — Ён нагадвае пра тое, што ўсе мы дзеці роднай зямлі. Наша гістарычная памяць — гэта памяць пра багаты гераічны лёс краіны. Памяць пра нашых продкаў, звычаі, традыцыі, якія сталі часткай нашай культуры, ляглі ў аснову сучаснага ўкладу жыцця. Усё гэта аб’ядноўвае нас сёння як народ. Беларусы — гасцінная нацыя. Сёлета да нас на фестываль прыязджалі госці з Ханты-Мансійска, Смаленшчыны. Былі прадстаўнікі афрыканскага кантынента, Кітая, Узбекістана. Дружба і згода, якія пануюць на фестывалі, даюць сілы і натхняюць на новыя добрыя справы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: з адкрытых крыніц.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.