Вы тут

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выбітным выкладчыкам і студэнтам


Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 чэрвеня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі падзякі ўдастоены сем педагогаў:

  • дацэнт кафедры біятэхналогіі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Дзмітровіч,
  • загадчыца кафедры прыкладнога і сістэмнага праграмавання Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Алена Карчэўская,
  • дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў Канстанцін Касцючэнка,
  • загадчык кафедры тэхнічнага сэрвісу і агульнаінжынерных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віктар Кацуба,
  • дэкан інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дзмітрый Ліннік,
  • старшы выкладчык кафедры «Металургія і тэхналогіі апрацоўкі металаў» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А. Сухога Юрый Марцьянаў,
  • начальнік кафедры Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Павел Савінаў.

Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена таксама групе студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць. У ліку 15 чалавек, удастоеных узнагароды, — студэнт пятага курса стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Антон Гутырчык, студэнт чацвёртага курса інжынерна-эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Вадзім Мілько, студэнтка чацвёртага курса спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Карына Мяцеліца, курсант чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Іван Сярэдзін, студэнт чацвёртага курса фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Дзмітрый Чэсны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.