Вы тут

Лукашэнка павіншаваў народ Славеніі з Днём дзяржаўнасці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славеніі з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

«За дзесяцігоддзі дружбы нашы двухбаковыя адносіны складваліся па-рознаму. Мы перажывалі ўзлёты і падзенні, сталі сведкамі значных і драматычных змяненняў на Еўрапейскім кантыненце, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Упэўнены, што ніякія знешнія перашкоды і штучна створаныя бар’еры не будуць перашкаджаць шчыраму дыялогу і ўзаемадзеянню дзеля ўмацавання незалежнасці дзвюх краін і павышэння дабрабыту іх жыхароў».

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: «Шматвяковая мудрасць беларусаў і славенцаў, узважанасць, узаемная павага, моцныя эканамічныя і гуманітарныя сувязі — усё гэта павінна быць цвёрдай асновай нашага супрацоўніцтва».

Прэзідэнт ад імя беларускага народа пажадаў славенскім сябрам шчасця, міру і працвітання.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.