Вы тут

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні кантактаў з Мазамбікам на высокім узроўні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мазамбік Філіпэ Жасінту Ньюсі з нацыянальным святам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

«Нашы народы падтрымліваюць дружалюбныя адносіны з часоў няпростай барацьбы за суверэнітэт і абвяшчэнне вашай краінай незалежнасці ў 1975 годзе, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы з задавальненнем назіраем за поспехамі Мазамбіка ў сацыяльна-эканамічным развіцці, якія ствараюць магчымасці для больш актыўнага супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах гандлю, навукова-прамысловай кааперацыі, механізацыі сельскай гаспадаркі, гарантавання харчовай бяспекі, адукацыі, лагістыкі і іншых».

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў: «Зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з Мапуту на  высокім узроўні. Пацвярджаю накіраванае Вашай Экселенцыі запрашэнне наведаць Мінск з візітам, у час якога прапаную прадметна абмеркаваць перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з фокусам на выпрацоўку практыка-арыентаваных праектаў на карысць як народу Мазамбіка , так і жыхарам іншых краін Паўднёва-Афрыканскага рэгіёна».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Мазамбіка моцнага здароўя і шчасця, а ўсім мазамбікцам — міру, дабрабыту і далейшага прагрэсу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Здароўе

Як перажыць спякоту

Як перажыць спякоту

Дзевяць важных правіл.