Вы тут

«Прыгожы ў страі — моцны ў баі!»


Усё менш і менш застаецца часу да параду, які пройдзе ў Мінску ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


За філіграннай зладжанасцю парадных разлікаў стаяць працяглыя трэніроўкі не толькі вайскоўцаў, але і грамадзян, прызваных з запасу.

І важна памятаць, што страявая вывучка пачынаецца з узорнага знешняга выгляду ўдзельнікаў парада.

24 чэрвеня на пляцы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся страявы агляд падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у парадзе, які правёў намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Жук. Страявы агляд пачаўся з агляду Баявых Сцягоў, а затым працягнуўся аглядам парадных разлікаў.

Увагу нашых карэспандэнтаў прыцягнула сваёй выпраўкай «скрынка» войскаў тэрытарыяльнай абароны.

— Сёння праходзіць агляд гатоўнасці да ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня. У парадным разліку знаходзяцца 165 афіцэраў, сяржантаў, салдат, прызваных з запасу ваенным камісарыятам Партызанскага раёна. Узрост вайскоўцаў запасу — ад 21 да 51 года, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» ваенны камісар Партызанскага раёна горада Мінска палкоўнік Дзмітрый Пяшко. — Першая трэніроўка адбылася 5 чэрвеня, і зараз вы самі можаце ўбачыць вынікі нашай працы. Жадаю асоба адзначыць і асабістую матывацыю нашых падпарадкаваных.

Мерапрыемства завяршылася праходжаннем урачыстым маршам.

Ваенны камісар Партызанскага раёна горада Мінска палкоўнік Дзмітрый Пяшко

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...