Вы тут

Двое мінчан затрыманы за распаўсюджванне какаіну, мефедрона, гашышу і марыхуаны


Сталічная міліцыя па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў з доказамі злачынства затрымала 36-гадовага мінчаніна і яго 31-гадовую прыяцельку. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Як паведамілі ў ГУУС, па месцы жыхарства жанчыны супрацоўнікі пры дапамозе службовага сабакі знайшлі і канфіскавалі прызначаныя для продажу наркотыкі. Сярод іх было каля 130 г мефедрону, 10 г какаіну, 38 таблетак MDMA, а таксама амаль 80 г гашышу і марыхуаны.

Мужчына працуе кіраўніком сталічнага рэстарана. Ён быў раней судзімы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту. Ягоная прыяцелька афіцыйна не працуе і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.