Вы тут

У Маладзечанскім раёне легкавік сутыкнуўся з маршруткай


У Маладзечанскім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з маршруткай. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.


Сёння каля 7:00 на 66 км аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна», паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы вадзіцель аўтамабіля Volkswagen Golf не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з сустрэчным маршрутным таксі, якое ехала па маршруце «Маладзечна — Мінск».

Двое пасажыраў маршрутнага таксі дастаўлены ў бальніцу для агляду, астатнім аказана дапамога на месцы.

Ва УУС звярнулі ўвагу, што на загарадных трасах вадзіцелям неабходна выбіраць бяспечную скорасць руху, улічваць бачнасць і стан праезнай часткі, інтэнсіўнасць транспартнага патоку і прагназаваць дарожную сітуацыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.