Вы тут

КНР выступіла супраць разрыву эканамічных сувязей у свеце


Кітай выступае супраць разрыву глабальных эканамічных сувязей і заклікае міжнародную супольнасць да супрацоўніцтва. Аб гэтым на сустрэчы новых лідараў Сусветнага эканамічнага форуму («летні Давос») у Даляне заявіў прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

«Усім краінам і рэгіёнам неабходна цесна супрацоўнічаць, супрацьстаяць блокавай канфрантацыі і разрыву сувязей, падтрымліваць стабільнасць і бесперабойнасць работы прамысловых і лагістычных ланцужкоў, а таксама садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню працэдур гандлю і інвестыцый», — адзначыў Лі Цян.

Прэм’ер Дзяржсавета КНР заклікаў міжнародную супольнасць паглыбляць навуковыя і тэхналагічныя абмены. «Калі краіны будуць думаць толькі аб максімізацыі сваіх уласных інтарэсаў, не прымаючы да ўвагі інтарэсы іншых, то кошт глабальных эканамічных аперацый узрасце, эканамічныя сувязі паміж рэгіёнамі абарвуцца, а супярэчнасці і спрэчкі толькі ўзмоцняцца», — сказаў ён.

ЗША і іх саюзнікі за апошнія гады ўзмацнілі эканамічны і тэхналагічны ціск на Кітай. Заходнія краіны рэгулярна ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да кітайскіх кампаній. Акрамя таго, ЗША і ЕС узмацняюць ціск з дапамогай пратэкцыянісцкіх мер на такія хуткарослыя ў КНР галіны, як вытворчасць электрамабіляў, літый-іённых акумулятараў і сонечных батарэй.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...