Вы тут

Беларускія тэнісісткі стартуюць у кваліфікацыі Уімблдонскага турніру


Дзве беларускія тэнісісткі сёння прымуць старт у кваліфікацыі трэцяга ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» — Уімблдона, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У першым паядынку кваліфікацыі Аляксандра Сасновіч (124-ы нумар рэйтынгу WTA) сустрэнецца са славенскай тэнісісткай Веранікай Эр’явец (176). Саперніцай яшчэ адной беларускі, Ірыны Шымановіч (235), будзе амерыканка Кайла Дэй (129). Каб прабіцца ў лік 128 удзельніц асноўнай сеткі, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры. Без удзелу ў кваліфікацыі на травяных кортах Уімблдона выступяць дзве прадстаўніцы Беларусі — трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу. Азаранка 16-ы раз згуляе на гэтых прэстыжных спаборніцтвах, у 2011 і 2012 гадах яна даходзіла да паўфіналу адзіночнага разраду. Для Сабаленкі гэта шосты Уімблдон, яна таксама двойчы дабіралася да паўфіналу (2021, 2023).

Матчы асноўнага этапу 137-га па ліку Уімблдонскага турніру стартуюць 1 ліпеня, а завершацца праз два тыдні — 14 ліпеня. У гэтым сезоне прызавы фонд дасягнуў рэкорднага паказчыка — 50 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2,7 млн ​​фунтаў. У мінулым годзе ў мужчын чэмпіёнам стаў іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас, у жанчын выйграла чэшка Маркета Вандроўшава.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.