Вы тут

Італьянцы прабіліся ў лік удзельнікаў плэй-оф Еўра-2024


Дзеючыя чэмпіёны Еўропы футбалісты Італіі прабіліся ў 1/8 фіналу Еўра-2024, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У матчы трэцяга тура папярэдняй групы В італьянцы ўступалі харватам амаль да канца гульні, але на 8-й мінуце кампенсаванага часу Маціа Цаканьі зраўнаваў лік 1:1. Дзякуючы гэтаму голу Італія фінішавала другой. У другім паядынку футбалісты Іспаніі, якія датэрмінова забяспечылі пуцёўку ў плэй-оф, абыгралі албанцаў — 1:0. Падагульняючае становішча: Іспанія — 9 ачкоў, Італія — 4, Харватыя — 2, Албанія — 1.

Першымі завяршылі папярэдні этап каманды квартэта А: Германія — 7 ачкоў, Швейцарыя — 5, Венгрыя — 3, Шатландыя — 1.

Яшчэ ў дзвюх групах заключныя паядынкі адбудуцца 25 чэрвеня. У квартэце С усе каманды захоўваюць шанцы на прадаўжэнне барацьбы — віцэ-чэмпіёны Еўропы англічане сустрэнуцца са славенцамі, а датчане будуць сапернічаць з сербамі. Турнірнае становішча пасля двух тураў: Англія — 4, Данія — 2, Славенія — 2, Сербія — 1. У групе D зборная Нідэрландаў згуляе з аўстрыйцамі, а французы сустрэнуцца з палякамі, якія ўжо страцілі шанцы на выхад у плэй-оф. Турнірнае становішча: Нідэрланды — 4, Францыя — 4, Аўстрыя — 3, Польшча — 0.

У астатніх квартэтах сустрэчы трэцяга тура пройдуць 26 чэрвеня:

Е — Славакія — Румынія, Украіна — Бельгія. Становішча каманд: Румынія — 3, Бельгія — 3, Славакія — 3, Украіна — 3.

F — Грузія — Партугалія, Чэхія — Турцыя. Становішча каманд: Партугалія — 6, Турцыя — 3, Чэхія — 1, Грузія — 1. Партугальцы ўжо выйшлі ў 1/8 фіналу.

У плэй-оф 17-га кантынентальнага першынства выходзяць зборныя, якія зоймуць першыя-другія месцы ў кожнай групе, а таксама чатыры лепшыя каманды з тых, якія зоймуць трэція месцы. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 29 чэрвеня — 2 ліпеня, чвэрцьфіналы пройдуць 5 і 6 ліпеня, паўфінальныя матчы намечаны на 9 і 10 ліпеня, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 14 ліпеня на полі Алімпійскага стадыёна ў Берліне.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.