Вы тут

Макрон заявіў аб гатоўнасці прадоўжыць дыялог з Уладзімірам Пуціным


Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што прадоўжыў бы дыялог з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым паведамляе РИА Новости.


Фота Белята

«Я веру ў сілу дыялогу, і я прадоўжыў бы дыялог з Уладзімірам Пуціным... У апошнія некалькі месяцаў (дыялогу. — Заўв. БелТА) не было, але я не выключаю гэтага на тую ці іншую тэму, у тым ліку па пытанні атамных электрастанцый або аб нечым іншым. Але, гавару адкрыта, я лічу, што заўсёды важна прадаўжаць дыялог», — сказаў Эмануэль Макрон у эфіры падкасту Génération Do It Yourself.

Аднак прэзідэнт Францыі не растлумачыў, што ён мае на ўвазе, гаворачы аб атамнай электрастанцыі і іншых тэмах.

Раней Эмануэль Макрон адхіляў меркаванні аб ахаладжэнні адносін паміж ім і Уладзімірам Пуціным. У прыклад ён прыводзіў некалькі тэлефонных дыялогаў з расійскім лідарам у пачатку канфлікту ва Украіне.

У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін гаварыў аб тым, што гатовы і ў далейшым узаемадзейнічаць з Францыяй, а з Эмануэлем Макронам былі добрыя рабочыя адносіны, але ён іх спыніў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...