Вы тут

Лукашэнка: Беларусь і Расія дэманструюць, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі


Беларусь і Расія дэманструюць, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Мы сёння добрым краінам і добрым народам дэманструем нашымі адносінамі, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі. У многім гэта ваша заслуга з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Мы ў гэтым напрамку будзем і далей супрацоўнічаць», — заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у плане беларуска-расійскага супрацоўніцтва чакае Форум рэгіёнаў, а таксама падзякаваў за рашэнне аб маштабнай прысутнасці Узброеных Сіл Расіі і вышэйшых службовых асоб на парадзе, які плануецца правесці ў Мінску ў Дзень Незалежнасці да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Мы гэта вельмі цэнім. Таму можаце спадзявацца, што ўсё, што мы запланавалі разам, з беларускага боку будуць пытанні вырашаны без затрымкі і без усялякага спынення», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.