Вы тут

Надвор’е: У сераду прыйдзе «важкая» хваля высокіх тэмператур


Менавіта з 26 чэрвеня стартуе на нашай тэрыторыі досыць магутная тэмпературная анамалія, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 


Фота з адкрытых крыніц

У гэты дзень умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 9 да 15 градусаў, а максімальная днём будзе дасягаць 24–29 цяпла. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць. І гэта толькі пачатак. 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...