Вы тут

Лаўроў бачыць перспектыву канцэпцый Еўразійскай бяспекі з задзейнічаннем мінскай пляцоўкі


Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў бачыць перспектыву прасоўвання канцэпцый Еўразійскай бяспекі з задзейнічаннем мінскай пляцоўкі. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Фота БелТА

Кіраўнік расійскага МЗС адзначыў, што на перагаворах з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам напярэдадні ў Мінску бакі падрабязна гаварылі пра сумеснае выбудоўванне знешнепалітычнай дзейнасці. «Мы стараемся максімальна эфектыўна выконваць тыя стратэгічныя задачы, якія вы з Уладзімірам Уладзіміравічам (Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. — Заўв. БелТА) ставіце рэгулярна ў сферы знешняй палітыкі. І выбудоўваць нашу знешнепалітычную дзейнасць так, каб яшчэ і забяспечваць дыпламатычнае суправаджэнне інтэграцыйных працэсаў, — сказаў ён. — Мы ўчора спецыяльную заяву наконт гэтага падпісалі, якая будзе нас нацэльваць на тое, каб, умацоўваючы каардынацыю, заўсёды мець на ўвазе не толькі інтарэсы асобна Беларусі, асобна Расіі, але і Саюзнай дзяржавы».

«І на іншых напрамках. Учора падрабязна гаварылі пра ААН, АБСЕ. Вам пашанцавала — вы ў Савеце Еўропы не былі. Таму выходзіць не давялося», — прадоўжыў Сяргей Лаўроў.

Ён асобна адзначыў ідэі адносна выбудоўвання Еўразійскай бяспекі, якія «лунаюць у паветры» і раней былі агучаны прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. «Гэта ідэя і дыскусія атрымалі развіццё мінулай восенню ў Мінску, калі Беларусь праводзіла першую канферэнцыю па Еўразійскай бяспецы ў якасці старшыні АДКБ. А потым было вырашана, што Мінск прапануе сваю пляцоўку на штогадовай аснове для падтрымання дыскусіі па гэтай тэме. Мы гэта актыўна падтрымліваем, — заявіў Сяргей Лаўроў. — Ужо атрымалі запрашэнне на другую канферэнцыю ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. З задавальненнем будзем удзельнічаць, і ўчора гаварылі аб тым, як нам у цэлым гэту канцэпцыю Еўразійскай бяспекі пашыраць, падключаць аднадумцаў. Я лічу, што перспектыва вельмі добрая».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.