Вы тут

Лукашэнка анансаваў значныя праекты па супрацоўніцтве з КНР у сферах культуры і спорту


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў значныя праекты па супрацоўніцтве з КНР у сферах культуры і спорту. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы з сакратаром партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пінам і прадстаўнікамі кітайскіх універсітэтаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Мы вельмі цэнім гэты візіт яшчэ і таму, што ён праходзіць напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Заўсёды ў ваенным парадзе ў нас бралі ўдзел ваенныя прадстаўнікі КНР. Мы вельмі ўдзячны вам за тое, што вы заўсёды адклікаецеся на нашы просьбы і прымаеце ўдзел у рознага роду культурных мерапрыемствах. Мы ў даўгу не застанемся. Мы рыхтуем вельмі сур’ёзную праграму, з якой нашая моладзь прыедзе ў Кітай і прадставіць не толькі беларускую, але і ўсю славянскую культуру ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Думаю, ужо ў бліжэйшы час мы гэта зробім», — сказаў беларускі лідар.

Што да спорту, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб імкненні хутчэй рэалізаваць праект, аб якім бакі дамовіліся падчас яго наведвання Пекінскага ўніверсітэта ў снежні 2023 года.

«Мы дамаўляліся пабудаваць спартыўны цэнтр пры Пекінскім універсітэце з дапамогай Беларусі. Я перакананы, што знайду час для таго, каб яшчэ раз прыехаць да вас і прадставіць беларускі спорт, у тым ліку і хакей, на больш высокім узроўні. Мы хочам з вамі супрацоўнічаць». Мы хочам, каб кітайцы гулялі ў хакей на ўзроўні сусветных каманд, хаця вы ўжо пачалі гэтым займацца вельмі сур’ёзна, удзельнічаеце ў КХЛ. Мы разам гуляем з вамі ў гэтай лізе», — адзначыў Прэзідэнт.

«Мы хацелі б пакінуць свой больш сур’ёзны след у развіцці і культуры, і спорту ў КНР», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.