Вы тут

Турчын на зборы па тэрабароне: Галоўная задача – любымі сродкамі забяспечыць мір у Беларусі


Галоўная наша задача – любымі сродкамі забяспечыць мір у Беларусі. Пра гэта сказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын пры наведванні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў рамках правядзення аднадзённага збору па тэрытарыяльнай абароне на базе Пухавіцкага раёна, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Штогод пры правядзенні такіх збораў мы адкрываем для сябе нешта новае, і гэтыя зборы прысвечаны тэме народнага апалчэння. Яшчэ зусім нядаўна былі прынятыя ўсе асноўныя дакументы, якія рэгламентуюць яго дзейнасць, а сёння гэта ўсё пераходзіць на этап практычнай рэалізацыі», — сказаў Аляксандр Турчын. Ён таксама падкрэсліў, што адна з задач, якія стаяць перад старшынямі райвыканкамаў, якія таксама прымаюць удзел у зборах, — праца з камандзірамі і намеснікамі камандзіраў атрадаў народнага апалчэння ў навучанні базавым навыкам — ад тэарэтычнай падрыхтоўкі да працы са зброяй і аказаннем меддапамогі ў практычнай частцы.

«Далей камандзіры будуць праводзіць працу на месцах з байцамі народнага апалчэння, якая ўжо разгортваецца. Але многія гэтыя рэчы могуць спатрэбіцца і ў мірны час. Напрыклад, гэта тычыцца аказання першай медыцынскай дапамогі. Часам уменне накласці паляць можа выратаваць чыёсьці жыццё не толькі падчас вайны, бо няшчасныя выпадкі бываюць і ў звычайным жыцці», — дадаў старшыня Мінаблвыканкама.

Аляксандр Турчын адзначыў, што дзякуючы ваенным зборам, камандна-штабным вучэнням у іх удзельнікаў складаецца глыбокае разуменне тэмы. «На жаль, абстаноўка ля нашых межаў неспакойная. Усім вядомы тэзіс: хочаш міру – рыхтуйся да вайны. І самая галоўная наша задача – любымі сродкамі забяспечыць мір у нашай Беларусі», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.