Сёння ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 43 навучэнцам і студэнтам рэспублікі былі ўручаны нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі».
Узнагароду атрымалі пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд і мастацка-творчых спаборніцтваў,творчыя калектывы,настаўнікі і выкладчыкі,якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы з адоранай і таленавітай моладдзю.
Выяўляць талент, ажыццяўляць усялякую падтрымку таленту ад малодшага ўзросту да ўступлення ў дарослае жыццё — галоўная задача спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў.
Таленавітых пераможцаў таксама павіншавалі з узнагародамі старшыня спецыяльных фондаў падтрымкі таленавітай моладзі Алег Румо, міністр культуры Анатоль Маркевіч,генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Павіншавалі пераможцаў таксама іх педагогі,вядомыя беларускія спевакі і музыканты, сябры лаўрэатаў.
фота Віктара Драчова
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.