Вы тут

У Беларусі сёння зафіксавана чатыры лясныя пажары


У Беларусі сёння зафіксавана чатыры лясныя пажары, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства лясной гаспадаркі.


За сёння ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана ўжо чатыры ўзгаранні: у Любанскім (0,6 га), Пухавіцкім (без указання плошчы), Лельчыцкім (0,2 га) і Маладзечанскім (0,3 га) лясгасах. Ва ўсіх выпадках прычыны не ўстаноўлены.

У большасці рэгіёнаў краіны дзейнічаюць абмежаванні на наведвання лясоў. Аператыўна адсачыць інфармацыю можна па інтэрактыўнай карце, якая размешчана на сайце Міністэрства.

Мінлясгас заклікае грамадзян быць максімальна акуратнымі пры наведванні лясоў і выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі.

 

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...