Вы тут

Шпілеўская: Усе жаночыя ініцыятывы аб захаванні гістарычнай праўды будуць падтрыманы на розных узроўнях


Кожная аб’яднаная арганізацыя Беларускага саюза жанчын актыўна падключаецца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, захавання гістарычнай праўды і недапушчэння перапісвання гісторыі, і ўсе падобныя ініцыятывы будуць знаходзіць падтрымку на розных узроўнях. Пра гэта заявіла старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская перад пачаткам святочнага канцэрта «Жаночы твар Перамогі» , арганізаванага прадстаўніцамі аб’яднанай арганізацыі БСЖ Дзяржстандарту ў гонар Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Роўна 18 «Пераможных рыфмаў» ажылі на сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску ў пранікнёным аўтарскім выкананні актывістак і іх дзяцей. Праграма свята прадугледжвала і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Нам мір завешчана берагчы», праведзенага Дзяржстандартам сярод дзяцей і ўнукаў супрацоўнікаў падпарадкаваных арганізацый. Усяго ўдзельнікамі святочнага канцэрта сталі больш за 500 чалавек — работнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і яго арганізацый, іх сем’і, прадстаўніцы БСЖ, члены Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і не толькі.

«Важна, каб захаванне гістарычнай памяці стала традыцыяй, якая перадаецца з сям’і ў сям’ю. Я разгледзела прэзентаваныя Дзіцячыя малюнкі на патрыятычную тэматыку – яны цудоўныя! Дзеці стваралі іх разам з бацькамі і дзякуючы ім. Падобныя конкурсы дапамагаюць захоўваць гісторыю і народную памяць у нескажаным выглядзе, таму ўсе такія ж ініцыятывы, якія высоўваюцца нашымі жанчынамі, будуць падтрыманы на ўсіх узроўнях», — паабяцала Вольга Шпілеўская ў гутарцы з журналістамі.

Старшыня Беларускага саюза жанчын заўважыла, што менавіта мамы і бабулі часцяком з’яўляюцца праваднікамі гісторыі сям’і і Радзімы для сваіх дзяцей і ўнукаў. Менавіта яны прышчапляюць падрастаючаму пакаленню дакладнае разуменне любові-да сям’і і краіны, дзе дзеці нарадзіліся і растуць. «Сённяшняе мерапрыемства вельмі сямейнае па сутнасці. Мамы выступаюць на сцэне са сваімі сынамі і дочкамі, бабулі — з унукамі. Такі вопыт вельмі каштоўны, бо Айчына пачынаецца з маленькай сямейнай ячэйкі. Менавіта там закладваецца аснова асобы і грамадзяніна. Вось гэтую ідэю сямейнасці важна берагчы і культываваць у самым станоўчым сэнсе гэтага слова», — перакананая Вольга Шпілеўская.

Праект «Пераможныя рыфмы» напярэдадні 9 Мая таксама рэалізаваў Беларускі саюз жанчын МНС. Па словах кіраўніка БСЖ, кожная аб’яднаная арганізацыя мае падобную ініцыятыву патрыятычнай накіраванасці. Розныя па фармаце, напаўненні, колькасці ўдзельнікаў, яны маюць агульную мэту — захаваць і перадаць у першапачатковым выглядзе праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларусаў у Перамогу.

«Пералічваць нашы праекты можна доўга, таму што іх мноства. Хтосьці спявае песні, хтосьці распавядае пра гісторыю праз сацыяльныя сеткі. Аб’яднаная арганізацыя БСЖ Беларусбанка збірае гісторыі супрацоўнікаў аб іх бабулях і дзядулях, якія сталі ўдзельнікамі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны. Усе праекты вельмі розныя, але іх аб’ядноўвае гісторыя, патрыятызм, захаванне памяці, іх аб’ядноўвае Беларусь», — падсумавала Вольга Шпілеўская.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...