Вы тут

Фасаваў псіхатропы і хаваў у лесе. Беспрацоўнага мінчаніна затрымалі ў Полацкім раёне


Супрацоўнікамі наркакантролю УУС Віцебшчыны сумесна з калегамі з Полацкага РАУС затрыманы 23-гадовы беспрацоўны мінчанін. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.


Напярэдадні малады чалавек расфасаваў аптовую партыю тавару і частку расклаў у лясным масіве Полацкага раёна. Па яго месцы жыхарства і ў схованках выяўлена каля 250 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС. Як аказалася, закладчыкам ён паспеў папрацаваць каля месяца.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прэв’ю: УУС Віцебскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...