Вы тут

Мінпрацы нагадала, якая тэмпература павінна быць на рабочым месцы


Якая тэмпература павінна падтрымлівацца на рабочым месцы, распавялі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У Мінпрацы нагадалі, што тэмпературны рэжым на рабочым месцы павінен устанаўлівацца ў залежнасці ад характару працы.

Пры сядзячай рабоце з нязначнымі фізічнымі нагрузкамі (офісныя супрацоўнікі, прафесіі ў гадзіннікавай і швейнай вытворчасцях, работнікі медыцынскіх устаноў і адукацыі, праграмісты, архітэктары, дыспетчары і г. д.) — 25,1 – 28°C.
Для тых, хто выконвае больш рухомую працу, звязаную з некаторымі фізічнымі нагрузкамі (кантралёры, майстры ў розных вытворчасцях, аграномы, гіды, прадаўцы нехарчовых тавараў, работнікі мытні і міліцыі і г. д.) — 24,1 – 28°C.
Пры працы, якая патрабуе пастаяннай хады, пэўнай фізічнай нагрузкі і перасоўвання прадметаў вагой да 1 кілаграма стоячы ці седзячы (наладчыкі, станочнікі, прадаўцы харчовых тавараў, вадзіцелі бульдозераў, раслінаводы, рыбаводы і г. д.) — 22,1 – 27°C.
Калі на рабочым месцы супрацоўнік выконвае умераныя фізічныя нагрузкі і перасоўвае цяжары да 10 кілаграм (работнікі будаўнічай галіны, жывёлаводы, зваршчыкі, работнікі па абслугоўванні чыгуначных шляхоў і рамонце аўтадарог і г. д.), тэмпература павінна быць 21,1 – 27°C.
Для месцаў, якія прадугледжваюць пастаяннае перасоўванне цяжараў і значныя фізічныя намаганні (кавалі, работнікі сельскай гаспадаркі, вальшчыкі лесу, бетоншчыкі, муляры, грузчыкі і г. д.) патрабаванні па тэмпературы ўстанаўліваюцца самыя сур’ёзныя: 20,1 – 26°C.

У Мінпрацы таксама звятаюць увагу, што канкрэтныя тэмпературныя рэжымы пазначаны ў адпаведных санітарных нарматывах.

Падчас спякотнага надвор’я, як адзначылі ў міністэрстве, працадаўца абавязаны:

  • арганізаваць кандыцыянаванне паветра (усталяваць кандыцыянеры, паставіць вентылятары);
  • забяспечыць работнікаў пітной вадой (пры выкананні гігіенічных нарматываў ролю пітной можа выконваць праточная вада);
  • даць супрацоўнікам месцы для адпачынку;
  • ужываць адпаведныя сродкі індывідуальнай абароны (напрыклад, пры выбары спецадзення аддаваць перавагу паветрапранікальным і гіграскапічным тканінам, якія забяспечваюць камфортны мікраклімат для цела);
  • прадугледзець перапынкі ў 5-10 хвілін для адпачынку, якія не будуць замяняць сабой абедзенны перапынак і будуць уключацца ў працоўны час.
Прэв’ю: Мінпрацы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...