Вы тут

Што абмяркоўвалі кіраўнік цэнтральнага рэгіёна з паслом Кыргызскай Рэспублікі


24 чэрвеня старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з надзвычайным і паўнамоцным паслом Кыргызскай Рэспублікі Эрбалам Султанбаевым. Карэспандэнт «Звязды» даведаўся пра падрабязнасці сустрэчы.


З паслом Кыргызстана ў Беларусі кіраўнік цэнтральнага рэгіёна сустракаецца ўпершыню. Абмеркаваць бакам ёсць што: па выніках 2023 года тавараабарот Мінскай вобласці з Кыргызстанам скараціўся.

Фота: Тэлеграм-канал «Мінская вобласць / пра галоўнае».

«Мінулы год у нас не быў надта ўдалым, у гэтым сітуацыя папраўляецца. Хацелася б пачуць ваша меркаванне, ваша бачанне: дзе мы маглі б яшчэ дадаць актыўнасці ў нашым супрацоўніцтве, — адзначыў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын. — І размова не толькі пра эканоміку: важна і культурнае супрацоўніцтва, агульныя адукацыйныя праекты. Мы зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўсіх гэтых працэсаў».

На думку губернатара, Мінская вобласць і Кыргызская Рэспубліка маглі б рэалізаваць адзін – два дзейсныя праекты. «Каб не проста гаварыць аб супрацоўніцтве ў агульных рысах, але і арганізаваць некалькі практычных кейсаў», — падагульніў кіраўнік Міншчыны.

Эрбол Султанбаеў у сваю чаргу падзякаваў старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць далейшыя планы супрацоўніцтва.  «Вы вядомы чалавек у краіне, у вас шчыльны насычаны графік, але вы змаглі знайсці час, за што вялікі дзякуй. Вы — кіраўнік самай блізкай да Мінска вобласці – рэгіёна, які размяшчаецца ў самым цэнтры Беларусі. Таму мы не маглі ўпусціць магчымасць з вамі пазнаёміцца. І не можам не супрацоўнічаць у далейшым», — адзначыў пасол Кыргызскай Рэспублікі.

У Кыргызстане Міншчыну ведаюць як высокаразвітую, індустрыяльную вобласць, што валодае вялікім прамысловым патэнцыялам. «Мінская вобласць — гэта сэрца Беларусі з магутнай эканомікай і велізарным патэнцыялам. Мы вельмі зацікаўлены ў наладжванні прамых кантактаў з прадпрыемствамі, якія размешчаны на тэрыторыі вашага рэгіёна», — адзначыў Эрбол Султанбаеў. 

Дарэчы, па выніках 2023 года тавараабарот Мінскай вобласці з Кыргызстанам склаў 33,6 мільёнаў долараў. Аснову беларускага экспарту складаюць прадукты харчавання, лекавыя сродкі, вырабы з алюмінія, піламатэрыялы. А яшчэ ў другой палове года ў Бішкеку пройдзе форум рэгіёнаў. Плануецца, што ўдзел у ім прыме і дэлегацыя Міншчыны.

Данііл Хмяльніцкі

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.