Добрая навіна атрымана з Пекіна. Доктар філалагічных навук, вядомы ў Кітаі перакладчык рускай і беларускай літаратуры Хань Сяое працуе над укладаннем анталогіі мастацкіх твораў, прысвечаных такім гераічным адрасам Беларусі, як Брэсцкая крэпасць-герой, Буйніцкае поле пад Магілёвам, Хатынь.
Разам будуць сабраны творы альбо ўрыўкі з твораў Сяргея Смірнова, Барыса Васільева, Канстанціна Сіманава, Мікалая Чаркашына, Аляксея Пысіна, Міхася Рудкоўскага, Ніны Загорскай, Уладзіміра Паўлава, Алеся Махнача і іншых пісьменнікаў Беларусі і Расіі, якія звярталіся да раскрыцця падзей, лёсаў, звязаных з дарагімі для ўсіх беларусаў мясцінамі.
— Да нараджэння гэтага праекта мяне падштурхнулі дзве даты — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам, над фашысцкай Германіяй, — дзеліцца сваімі планамі перакладчык Хань Сяое. — У нас у Кітаі вялікай чытацкай увагай карыстаюцца творы савецкіх пісьменнікаў, якія пісалі пра Вялікую Айчынную вайну. І задума новага творчага праекта ўзнікла з жадання паказаць кітайскім чытачам канкрэтныя гістарычныя падзеі ваеннага ліхалецця, паказаць тыя мясціны, дзе нямецкім захопнікам быў дадзены першы адпор, дзе мужна абаранялі сваю Айчыну байцы і камандзіры Чырвонай Арміі. Да мастацкіх твораў мы збіраемся дадаць і некалькі дакументальных нарысаў. У тым ліку — і тых тэкстаў, якія былі напісаны непасрэдна ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Кастусь ЛЕШНІЦА
Пра што трэба падумаць і як рэальна ацаніць свае сілы перад усынаўленнем?
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.