Вы тут

Пераможцы і пераможаныя. Хто і навошта спрабуе памяняць іх месцамі?


Хочаш разбурыць дзяржаву — пазбаў яе гісторыі, хочаш знішчыць народ — пазбаў яго гістарычнай памяці. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гэтая ісціна набывае асаблівы сэнс і практычна сакральнае значэнне-папярэджанне.


Фота з адкрытых крыніц

Невыпадкова ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь сярод пагроз нацыянальнай бяспецы асобным пунктам выдзелены — страта значнай часткай грамадзян традыцыйных маральных каштоўнасцяў і арыенціраў, разбурэнне нацыянальных культурных і духоўных традыцый, скажэнне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным мінулым беларускага народа.

Гісторыя ва ўсе часы з’яўлялася зброяй палітычнай барацьбы. Аднак на працягу дзесяцігоддзяў не падвяргаліся рэвізіі вынікі Вялікай Айчыннай вайны. Міжнародны аўтарытэт СССР, гістарычная памяць пакалення, якое перажыло жахі вайны, не дапускалі маніпуляцый з гістарычнай праўдай.

Аднак да сярэдзіны 70-х гадоў ХХ стагоддзя інтарэсы сусветных эліт, якія імкнуцца да глабальнага дамінавання, запатрабавалі карэкціроўкі гісторыі. Мэтай працэсу выступала імкненне пазбавіць Захад ад віны за ініцыяванне вайны і імкненне развянчаць вобраз СССР як галоўнага «магільшчыка» карычневай чумы. Спачатку былі разгорнуты навуковыя дыскусіі, публічныя абмеркаванні, у рамках якіх было «выяўлена» падабенства дактрын двух таталітарных рэжымаў, тоеснасць ідэалогій камунізму і фашызму. У працэс фарміравання «новай рэальнасці» былі ўкладзены вялізныя фінансавыя сродкі, а прапаганда ідэй «гістарычнага рэнесансу» стала асновай нацыянальнай палітыкі шэрагу дзяржаў. Пры гэтым спрэс выдалялася сутнасць расавай тэорыі і чалавеканенавісніцкіх планаў Гітлера.

Вялікабрытанія, ЗША, Францыя былі зацікаўлены ў пераглядзе гісторыі Другой сусветнай вайны ў сілу імкнення зняць з сябе адказнасць за падзел Чэхаславакіі, палітыку папушчальніцтва і прымірэння агрэсара ў перадваенны перыяд, крэдытаванне фашызму. Краіны, якія ўдзельнічалі ў вайне на баку Германіі: Італія, Венгрыя, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Нарвегія, Харватыя, Аўстрыя, Іспанія, Данія, Чэхія — атрымалі ўнікальную магчымасць перайсці з разраду пераможаных або памагатых агрэсара ў разрад «ахвяр савецкай таталітарнай імперыі».

З другой паловы 1980-х гадоў атацы з боку заходніх, а таксама некаторых айчынных гісторыкаў падвяргаюцца прычыны, характар, вынікі Другой сусветнай вайны, ставіцца пад сумнеў уклад СССР у разгром фашызму, вызваленчая місія Савецкай Арміі, прычыны паражэнняў і крыніцы перамог, роля народных мас і палкаводцаў. Адной з вядучых тэндэнцый у многіх краінах стала замоўчванне злачынстваў нацыстаў і праўды аб Савецкім Саюзе.

Пры гэтым зусім забываецца, што яшчэ Гітлер гаварыў аб вайне з Савецкай Расіяй як аб аб’яднаным паходзе Захаду, а славянам як народу наогул адмаўлялася ў праве на самастойнае існаванне.

Вынікам мэтанакіраванай атакі на сусветную гісторыю стала:

фарміраванне канцэпцыі «роўнай адказнасці» Германіі і Савецкага Саюза за развязванне вайны;

перамяншэнне ўкладу Савецкага Саюза і Чырвонай Арміі ў разгром фашызму і перабольшанне яго на карысць саюзнікаў; стварэнне

вобраза СССР як «няправільнага саюзніка»;

дэгераізацыя воінскага подзвігу савецкага народа;

дыскрэдытацыя вызваленчай місіі Чырвонай Арміі ў Еўропе і на Далёкім Усходзе.

Істотнае месца ў гэтым працэсе займала глабалізацыя, апорай якой сталі інфармацыйная рэвалюцыя, што забяспечвае тэхнічную базу для стварэння камунікатыўных сетак і пранікненне ў сферу фарміравання духоўных прыярытэтаў. Аднак каналы інфармацыйнага абмену маюць надзвычай бедны і ўбогі культурны змест.

Сучасны чалавек, адмовіўшыся ад кніг, філасофскага мыслення, гістарычнай праўды, трапіў пад уладу злых «гномаў масавай культуры», якія навязваюць уласнае светаразуменне. Адным са значных дасягненняў мэтанакіраванага інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння стала перайменаванне ўсенароднага свята. Сёння для большасці краін Еўропы гэта не Дзень Перамогі (9 мая), а Дзень памяці і прымірэння (8 мая). Па сутнасці, удзельнікі гітлераўскай кааліцыі і іх памагатыя, якія ўвасабляюць аб’яднаны Захад, ажыццявілі фарматаванне грамадскай свядомасці і ўкараненне новых ідэалаў.

Сучасныя «тэарэтыкі і псеўданавукоўцы» спрабуюць паднесці гісторыю як міф асветы, як бяссілле чалавечага розуму, не здольнага кіраваць ёю. Сцвярджаецца, што гістарычная рацыянальнасць вычарпала сябе як спосаб самаадукацыі, сучаснаму грамадству не важная гістарычная праўда, а саму гісторыю варта разглядаць як разнавіднасць літаратурнай творчасці.

У выніку была створана новая канцэпцыя гісторыі Другой сусветнай вайны, якая базіруецца на прызнанні роўнай адказнасці СССР і Германіі, якая дазваляе перавесці СССР (Расію) з разраду краін-пераможцаў, слупоў сучаснага светапарадку ў ранг пацярпелага паражэнне агрэсара. Захад — паводле новай канцэпцыі гісторыі вайны — выратавальнік чалавецтва ад чумы XX стагоддзя — таталітарызму ў форме нацызму і сталінізму, а Расія, як і пасляваенная Германія, — правапераемнік агрэсіўнай таталітарнай імперыі, з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Калі Германія даўно ўстала на шлях выпраўлення і адкуплення і заслужыла ўвайсці ў сям’ю цывілізаваных народаў, то Расіі яшчэ трэба будзе гэты шлях прайсці. Яго абавязковай умовай з’яўляецца «поўнае раззбраенне» перад «свабодным светам», шчырае пакаянне, пакрыццё ўрону «акупаваным» краінам, вяртанне «захопленых» тэрыторый і многае іншае.

Сёння пасляваеннае пакаленне Еўропы і большасці дзяржаў свету ўпэўнены ў тым, што пераможцамі ў Другой сусветнай вайне былі амерыканцы з англічанамі і французамі, а ў якасці ворага называецца Расія. Гістарычная праўда падмяняецца якасным фальсіфікатам, а ісціна практычна не запатрабавана. Звёнамі аднаго ланцуга, накіраванымі супраць ісціны, варта лічыць прыраўноўванне нацысцкай і савецкай сімволікі ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, масавае знішчэнне помнікаў чырвонаармейцам, адраджэнне нацысцкіх шэсцяў. Усё гэта накіравана на дэвальвацыю гістарычнай памяці народа, стварэнне вобраза ворага, які супраціўляецца прагрэсу цывілізацыі.

Барацьба за свядомасць людзей, у тым ліку за духоўныя і нацыянальныя каштоўнасці, набывае геастратэгічныя маштабы. Найважнейшае месца ў гэтым працэсе належыць гістарычнай праўдзе і яе носьбітам. Сучасныя маніпулятары настолькі загуляліся з фактамі і іх інтэрпрэтацыяй, што пачалі забываць ісціны, якія ўпісаны ў аналы гісторыі. Польшча была заваявана Германіяй за 36 дзён, а Магілёўская бітва доўжылася 26 сутак. Данія пратрымалася роўна дзень, а ўся Еўропа скарылася за тры месяцы. (Францыя пратрымалася 43 дні.) Сучасным еўрапейцам нялішнім будзе нагадаць, што планамі Гітлера прадугледжвалася поўная ліквідацыя іх дзяржаўнасці з уключэннем тэрыторый у склад вялікагерманскага рэйха. І вызваляць іх давялося нашым салдатам, паклаўшы на алтар перамогі над фашызмам мільёны жыццяў. Памятаць аб гэтым — наш святы абавязак.

Не лішнім для «знаўцаў» гісторыі будзе нагадаць рэакцыю кіраўніка ваеннай дэлегацыі Германіі генерала-фельдмаршала Кейтэля, які 9 мая 1945 года ў Берліне пры падпісанні другога Акта аб безагаворачнай капітуляцыі вермахта, убачыўшы ў зале прадстаўнікоў Францыі, здзіўлена усклікнуў: «А гэтыя таксама нас перамаглі?».

Гістарычная памяць і праўда пра вайну выступаюць своеасаблівымі засцерагальнікамі, якія гарантуюць мір у сучасным грамадстве. Перамога над фашызмам з’яўляецца найважнейшым духоўным стрыжнем, вакол якога аб’ядноўваюцца дзясяткі мільёнаў людзей. Яна стала сімвалам нашай агульнай гісторыі — сімвалам подзвігу і гераізму нашых бацькоў і дзядоў. Невыпадкова фальсіфікацыя гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў з’яўляецца найважнейшай часткай стратэгіі глабальнага дамінавання.

Масавы гераізм спрабуюць сцерці з людской памяці, самаахвярнасць апашляюць, маральныя ідэалы высмейваюць і зводзяць да прымітыўнага фанатызму, сапраўдныя падзеі і дакладна ўстаноўленыя факты падвяргаюцца рэвізіі, іх сутнасць падмяняецца вырванымі з кантэксту дэталямі, і ваенна-палітычных падзей і працэсаў. Іншымі словамі, робяцца спробы размывання духоўных асноў грамадства, ператварэння нас у натоўп, пазбаўлены гістарычнай памяці, што вядзе да страты суверэнітэту і дзяржаўнасці.

«Людзі, будзьце пільныя!» — заклік чэшскага пісьменніка Юліуса Фучыка, пакаранага фашыстамі, сёння вельмі актуальны. Сучаснае становішча дыктуе неабходнасць дапоўніць яго другой часткай «Беражыце гістарычную праўду, вучыцеся на яе прыкладах і не паўтарайце памылак...»

Мы, беларусы, дакладна ўсведамляем гэту неабходнасць і захоўваем уласную гісторыю. Мы, народ — пераможца, памятаем усіх загінулых пайменна, ганарымся імі, не дазволім нікому спекуляваць памяццю і манкіраваць святымі паняццямі: свабода, незалежнасць, Айчына. А калі спатрэбіцца — абаронім родную зямлю, абаронім свой суверэнітэт, як гэта ўжо не адзін раз рабілі нашы гераічныя продкі.

Мікалай БУЗІН, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, прафесар.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.