МАРГ і прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак працягнулі пагадненне аб зніжках на некаторыя тавары для ўразлівых слаёў насельніцтва.
Пагадненне было заключана ў студзені 2022 года, затым неаднаразова падаўжалася. У сувязі з тым, што тэрмін дзеяння зноў мінае, было прынята рашэнне падпісаць чарговае дадатковае пагадненне — на трэці квартал 2024 года.
Зніжка ў 10% даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, — хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловая крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, тушка курэй, куранят, уключаючы бройлераў, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і іншыя тавары.
«Гэты інструмент вельмі пазітыўна сябе паказаў, ужо на сёння выдадзена каля 2 мільёна картак, па якіх прадастаўляюцца адпаведныя скідкі. Агульная сума сацыяльных скідак — крыху менш за 70 мільёнаў рублёў. Гэта тая падтрымка, якая аказана гандлёвымі сеткамі грамадзянам. Што характэрна, сёння да нас далучылася яшчэ адна гандлёвая сетка, якая стала 14-й у спісе кампаній. Водгукі ад спажыўцоў паступаюць у асноўным станоўчыя, людзі ўдзячныя, што МАРГ арганізаваў такую працу разам з сеткамі», — сказаў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.
Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рознічных сетак Беларусі Наталля Шаблінская падкрэсліла, што бізнес, зноў і зноў падаўжаючы дзеянне такіх скідак, дэманструе сацыяльную адказнасць. «Нягледзячы на тое, што да гэтага ўсе прывыклі і ўспрымаюць як належнае, павінна вам сказаць, што для сетак, якія ўдзельнічаюць у пагадненні, нагрузка досыць сур’ёзная. Больш за 2 мільёны кліентаў — гэта вялікая колькасць пакупнікоў, якія прыходзяць і атрымліваюць 10-працэнтную зніжку на сацыяльныя тавары фактычна ў штодзённым рэжыме, так як гэтая сацыяльная група тавараў запатрабаваная кожны дзень», — адзначыла яна.
Сяргей КУРКАЧ
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.