Вы тут

Качанава: Станоўчая дынаміка развіцця эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі захоўваецца


Станоўчая дынаміка развіцця эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі захоўваецца, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава падчас сустрэчы з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і суб’ектаў Расійскай Федэрацыі на палях XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Паводле слоў спікера, насуперак санкцыям і нядобразычліўцам нашы краіны ўпэўнена ідуць наперад, адстойваючы і развіваючы саюзную інтэграцыю з улікам нацыянальных інтарэсаў і дэманструюць добрыя тэмпы росту.

«Абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі паміж нашымі краінамі ў мінулым годзе склаў Br286 млрд, або 8,1 трлн расійскіх рублёў. За чатыры месяцы бягучага года — Br101 млрд, або 2,9 трлн расійскіх рублёў. Мы бачым, што станоўчая дынаміка захоўваецца», — адзначыла Наталля Качанава.

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з суб’ектамі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца ў рамках 86 пагадненняў, заключаных з 77 суб’ектамі Расійскай Федэрацыі. У 2023 годзе падпісана сем міжурадавых пагадненняў (новых і актуалізаваных). Унікальнай пляцоўкай, якая адкрывае вялізныя перспектывы для цеснай кааперацыі і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, служыць Форум рэгіёнаў.

Безумоўна, многае зроблена. Але яшчэ ёсць велізарны патэнцыял у беларуска-расійскіх узаемаадносінах, падкрэсліла спікер.

XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і Наваполацку. Сёння на форуме – дзень асноўнай дзелавой праграмы. На 28 чэрвеня запланавана сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Матвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Адбудзецца пленарнае пасяджэнне ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Арганізатары форуму — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.