Вы тут

У Кітаі ствараюць новыя сцэнарыі спажывання


Кітай працуе над стварэннем новых сцэнарыяў спажывання ў цэлым шэрагу сектараў, уключаючы турызм, аўтамабілебудаванне і электроніку, імкнучыся павысіць спажывецкі попыт і садзейнічаць устойліваму росту спажывання, перадае «Сіньхуа».


Па звестках Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР, улады краіны пашыраць сваю палітыку бязвізавага транзіту, паслабяць абмежаванні на куплю аўтамабіляў і будуць стымуляваць спажыванне інтэлектуальнай электронікі на базе штучнага інтэлекту.

Кітай павялічыць колькасць краін, у адносінах да грамадзян якіх будзе дзейнічаць рэжым бязвізавага транзіту, і нарасціць колькасць рэйсаў з асноўных краін-крыніц пасажыраў, каб аптымізаваць меры па ўездзе і выездзе, адзначецца ў цыркуляры, сумесна выпушчаным вышэйзгаданым камітэтам і чатырма іншымі ўрадавымі органамі ў панядзелак.

Каб зрабіць прыбыццё ў краіну ўязных турыстаў яшчэ больш камфортным, Кітай запусціць дадатковыя высакаякасныя прадукты і паслугі. У цыркуляры адзначаецца, што варта прыкласці намаганні для паляпшэння вулічных шыльдаў на замежных мовах у грамадскіх месцах, такіх як папулярныя турыстычныя славутасці, рэстараны, гатэлі і аэрапорты. У дакуменце прапануецца ўключыць мультымоўныя сэрвісы ў картаграфічныя і навігацыйныя дадаткі, а таксама ўдасканаліць паслугі па выкліку таксі.
Што датычыцца плацежных паслуг, Кітай будзе заахвочваць прыём замежных банкаўскіх карт у розных месцах і магазінах, што палегчыць замежным наведвальнікам доступ да рэстаранаў, пражывання, транспарту, куплі білетаў і браніравання месцаў, адзначаецца ў цыркуляры. Гарадам Кітая, у якіх дзейнічаюць абмежаванні на набыццё транспартных сродкаў, рэкамендуецца змякчыць іх і ўвесці дадатковыя квоты на куплю. Мясцовым уладам рэкамендуецца падтрымліваць замену і абнаўленне транспартных сродкаў, калі дазваляюць умовы.

У цыркуляры адзначаецца, што будуць здзейснены намаганні для пастаяннага прасоўвання камерцыялізацыі аўтаномнага ваджэння і новых сцэнарыяў для ўдасканаленага інтэлектуальнага ваджэння.

Тавары і паслугі, звязаныя з аўтамабілебудаваннем, будуць прадстаўлены ў розных варыянтах, такіх як аўтамабільныя гонкі, кемпінгі і мадыфікаванне аўтамабіляў. У краіне таксама будзе пашырацца сфера бяспечнага і зручнага гандлю патрыманымі аўто.

Акрамя таго, Кітай будзе падтрымліваць спажыванне высокатэхналагічнай электронікі новага пакалення, такой як разумныя прылады і чалавекападобныя робаты на базе штучнага інтэлекту.

У цыркуляры гаворыцца, што будуць прыкладзены намаганні для прасоўвання ўзаемадзеяння чалавека і камп’ютара шляхам садзейнічання развіццю такіх тэхналогій, як гнуткія дысплеі, звышхуткая зарадка электрамабіляў, памочнікі са штучным інтэлектам і ўбудаваныя вялікія мадэлі. Будзе аказана падтрымка прымяненню інтэлектуальных носных прылад у такіх галінах, як сувязь, забавы, спорт, маніторынг стану здароўя і мабільныя плацяжы.

Кітай таксама вывучыць магчымасці распрацоўкі чалавекападобных робатаў на аснове мадэляў штучнага інтэлекту і пашырыць прымяненне інтэлектуальных робатаў ва ўборцы, баўленні вольнага часу і рэкрэацыйным адпачынку, доглядзе за пажылымі людзьмі і інвалідамі, а таксама ў адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы.

Будуць заахвочвацца новыя мадэлі вытворчасці, такія як зваротная кастамізацыя, персаналізаваны дызайн і гнуткая вытворчасць, а таксама праводзіцца рэкламныя мерапрыемствы для павышэння дасведчанасці спажыўцоў і пранікнення інтэлектуальных прадуктаў на рынак.

У цыркуляры таксама падрабязна апісаны меры па стварэнні новых сцэнарыяў спажывання, у прыватнасці, у сферы грамадскага харчавання і аховы здароўя. Спажыванне адыгрывае жыццёва важную ролю ў падтрыманні эканамічнага росту, падкрэсліваючы ўстойлівы пераход Кітая да эканомікі, арыентаванай на ўнутранае спажыванне.

Як сведчаць афіцыйныя даныя, ВУП Кітая сёлета ў першым квартале вырас на 5,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, а каэфіцыент укладу ўнутранага спажывання ў эканамічны рост склаў 73,7 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.