Вы тут

Кітай ажыццявіць новыя місіі па засваенні далёкага космасу


Кітай плануе запусціць місію «Цяньвэнь-2» прыкладна ў 2025 годзе для даследавання астэроідаў, місію «Цяньвэнь-3» для збору ўзораў з Марса і іх адпраўкі на Зямлю, а таксама місію «Цяньвэнь-4» для даследавання сістэмы Юпітэра прыкладна ў 2030 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Кітайскага нацыянальнага касмічнага ўпраўлення (CNSA) Бянь Чжыган, перадае «Сіньхуа».


Ён дадаў, што гэтыя тры місіі ўваходзяць у кітайскі праект па даследаванні планет, які складаецца з чатырох місій, зацверджаных урадам краіны. Місія «Цяньвэнь-1» была паспяхова выканана ў 2021-м, а астатнія тры місіі плануецца завяршыць за 10-15 гадоў.

Як адзначыў Бянь Чжыган, будучыя місіі краіны па даследаванні планет засяродзяцца на такіх асноўных навуковых мэтах, як вывучэнне паходжання і эвалюцыі Сонечнай сістэмы, уздзеянне малых нябесных цел і сонечнай актыўнасці на Зямлю, а таксама пошук даных аб пазаземным жыцці.

Больш за тое, зонд «Чан’э-7» будзе ажыццяўляць місію па даследаваннях у раёне паўднёвага полюсу натуральнага спадарожніка Зямлі, а ключавая місія зонда «Чан’э-8» будзе складацца ў правядзенні тэхналагічных выпрабаванняў па выкарыстанні месяцовых рэсурсаў на месцы.

Бянь Чжыган падкрэсліў, што Кітай будзе працаваць з міжнароднымі партнёрамі над сумесным будаўніцтвам Міжнароднай месяцовай даследчай станцыі і дзяліцца навукова-тэхналагічнымі дасягненнямі ў галіне даследавання Месяца.

У планах таксама распрацоўка ракет-носьбітаў вялікай грузападымальнасці і шматразовых касмічных транспартных сістэм.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.