Вы тут

Мінабароны аб правакацыі на граніцы з Украінай: Гатовы рашуча прымяніць усе сілы для абароны Беларусі


Мы гатовы рашуча прымяніць усе існуючыя сілы і сродкі для абароны тэрыторыі і насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад магчымых правакацый у паветранай прасторы. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Севярынчык, перадае БелТА.


Фота БелТА

Андрэй Севярынчык адзначыў, што ў сувязі з напружанай сітуацыяй на граніцы з Украінай, у прыватнасці, адзначана вялікая колькасць сіл СПА ў Жытомірскай вобласці, дадаткова выведзены сілы і сродкі СПА ў назначаныя раёны для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў, а таксама крытычна важных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. «У кругласутачным рэжыме ажыццяўляюцца палёты дзяжурных экіпажаў авіяцыі ўздоўж дзяржаўнай граніцы з задачай правядзення разведкі, а таксама рэагавання на раптоўна ўзнікаючыя задачы ў паветранай прасторы, — сказаў Андрэй Севярынчык. — Дзеянні па забеспячэнні бяспекі ў паветранай прасторы ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з падраздзяленнямі Пагранічнага камітэта Беларусі».

«Хочам папярэдзіць і астудзіць гарачыя галовы тых, хто паспрабуе ўцягнуць нашу краіну ва ўзброены канфлікт: мы гатовы рашуча прымяніць усе існуючыя сілы і сродкі для абароны тэрыторыі і насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад магчымых правакацый у паветранай прасторы», — сказаў на заканчэнне ён.

Як паведамлялася раней, на граніцы з Украінай фіксуецца рэзкае павелічэнне колькасці палётаў беспілотных лятальных апаратаў, якія вядуць разведку ў прыгранічных тэрыторыях з Рэспублікай Беларусь. Адзначаюцца пастаянныя парушэнні дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы нашай дзяржавы. Ні адно парушэнне не застаецца без уздзеяння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.