Вы тут

Тканіны з Шаасіна заваёваюць еўрапейскі рынак


Інавацыйныя тканіны з раёна Кэцяа горада Шаасін, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), маюць вялікі попыт на еўрапейскім рынку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Кэцяа наладжаны поўны вытворчы цыкла тэкстыльнай прамысловасці, тут размешчаны найбуйнейшы ў свеце зборна-размеркавальны цэнтр тэкстылю — Кітайскі тэкстыльны гарадок. У першым квартале гэтага года аб’ём экспарту тэкстылю ў раёне склаў 24,91 млрд. юаняў (3,43 млрд. долараў), павялічыўшыся на 6,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Сярод экспартуемай прадукцыі асаблівай папулярнасцю на еўрапейскім рынку карыстаюцца тканіны з аднаўляльных матэрыялаў і функцыянальныя тканіны.

Па словах Лю Юнцыня, гендырэктара чжэцзянскай імпартна-экспартнай кампаніі «Лішэн», у апошнія некалькі гадоў яго кампанія здзяйсняе пераход да ўстойлівага і зялёнага развіцця: «Тры гады таму мы павялічылі інвестыцыі ў распрацоўку новай прадукцыі, асабліва ў павышэнне экалагічных патрабаванняў да тканін, выкарыстоўваючы нізкавугляродныя тэхналогіі і аднаўляльную сыравіну, і перайшлі на вытворчасць тканін сярэдняга і высокага класа».

Інавацыйныя тканіны кампаніі «Лішэн» былі цёпла прыняты еўрапейскім рынкам. Цяпер каля 60% прадукцыі экспартуецца ў еўрапейскія краіны і рэгіёны, такія як Італія, Францыя і Вялікабрытанія. Лю Юнцынь прагназуе: «Чакаецца, што ў першай палове гэтага года аб’ём экспарту ў Еўропу павялічыцца на 30% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам».

Еўропа таксама выступае ключавым замежным рынкам для кампаніі Чжан Чуньцінь. Гэтае прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і продажам баваўняных і сумесевых тканін, а таксама тканін з хімічных валокнаў. У апошнія гады кампанія мадэрнізавала функцыянальнасць прадукцыі: «Напрыклад, выкарыстоўваючы перадавыя тэхналогіі вытворчасці хімічнага валакна, мы надаём тканінам з хімвалакна такія ўласцівасці, як нязмінальнасць, зносаўстойлівасць і лёгкасць у доглядзе, што высока цэніцца на рынку».

Паводле слоў Чжан Чуньцінь, каб задаволіць патрэбы еўрапейскіх кліентаў, яны актыўна ўдзельнічаюць у розных еўрапейскіх выставах тэкстылю, вывучаюць рыначныя трэнды і прадастаўляюць кліентам індывідуальныя паслугі. Кампанія ўстанавіла доўгатэрміновыя і стабільныя партнёрскія адносіны з многімі еўрапейскімі дыстрыбутарамі тэкстылю, і з пачатку гэтага года наш экспарт захоўвае тэндэнцыю да росту».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.