Вы тут

Прайшла сустрэча з краязнаўчай пісьменніцай


Святлану Кошур, апантанага збіральніка памятак пра Карэліцкі край, Наваградчыну, добра ведаюць на Гродзеншчыне. Яна доўгі час працавала ў Карэліцкім краязнаўчым музеі, напісала цэлы шэраг кніг, прысвечаных гісторыі роднай старонкі. Зусім нядаўна чытачы сустрэліся з пісьменніцай-зямлячкай у Карэліцкай раённай бібліятэцы. 


Размова, зразумела, ішла пра адкрыцці і знаходкі, а таксама пра няздзейсненыя планы, якіх у аўтарытэтнага даследчыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур даволі шмат. Амаль дзве гадзіны доўжыўся дыялог літаратара з зацікаўленымі чытачамі. 

Мэтанакіраванае служэнне такіх літаратараў, як Святлана Кошур, справе вывучэння рэгіянальнай гісторыі, краязнаўчай справе ўражвае, з’яўляецца напамінам пра тое, што сабраныя і ёй і яе паплечнікамі звесткі павінны і проста абавязаны быць выкарыстанымі ў гісторыка-асветніцкім, патрыятычным выхаванні грамадства. Найперш — у выхаванні моладзі і школьнікаў. Сёлета спаўняецца 35 гадоў, як у карэліцкай раённай газеце «Полымя» быў надрукаваны першы краязнаўчы нарыс Святланы Андрэеўны. 

Нагадаем, што летась у Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга краязнаўчых нарысаў двойчы лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко «За дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» Святланы Кошур «Праз паціну часу: сцежкамі свіцязянскай зямлі». Зборнік можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Прыемных сустрэч з творчасцю Святланы Андрэеўны Кошур! Новых чытацкіх і радзімазнаўчых адкрыццяў!

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.