Вы тут

Надор'е: Рэзка пасвяжэе, але дзе-нідзе зусім ненадоўга


Змену вектара надвор’я мы адчулі яшчэ ў апошнія гадзіны панядзелка, а ў аўторак рэзка змяніўся і тэмпературны фон, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Халодны атмасферны фронт, які ў найбліжэйшыя суткі будзе перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі, прынясе не толькі дажджы рознай інтэнсіўнасці, але і больш халодныя паветраныя масы з Балтыкі.


Фота з адкрытых крыніц

У другі дзень ліпеня ў нашай краіне надвор’е будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, а на заходнія раёны распаўсюдзіцца халодная паветраная маса. Ноччу чакаецца пераважна хмарнае надвор’е, днём воблачнае з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі па краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 16–22 градусы, на захадзе — 14–15 цяпла, удзень ад плюс 20 градусаў на захадзе да 31 цяпла на паўднёвым усходзе краіны.

У свята ўмовы надвор’я ў асноўным будуць вызначаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 11–18 градусаў, максімальная днём — 18–25 градусаў.

У чацвер наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе заставацца адносна нізкай (для ліпеня) —11—18 градусаў, але максімальная днём будзе дасягаць ужо 20–27 градусаў, месцамі па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 28–30 цяпла.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуюць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Уначы тэмпература будзе 11–17 градусаў, удзень — 20–26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, да выхадных фон атмасфернага ціску пачне расці, неба ачысціцца ад аблокаў, а значыць, ападкі малаверагодныя. Толькі днём у нядзелю па заходняй палове краіны пройдуць кароткія дажджы, месцамі з навальніцамі. 

У суботу надвор’е будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра будзе ў межах ад 8 да 14 градусаў, а ўдзень — ад 21 да 28 градусаў.

У нядзелю ўначы чакаецца пераважна без ападкаў, а днём па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць 11–18 градусаў, удзень — 25–32 градусы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.